Руский Беларускi

Аддзел адукацыi, спорту і турызму адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна г.Вiцебска

Галоўная Аддзел адукацыi, спорту i турызму Адукацыйная сетка Iннавацыi ў адукацыi Метадычная работа Адораныя навучэнцы Спартыўныя мерапрыемствы Аздараўленне Выхаваўчая i iдэалагiчная работа Бяспека жыццядзейнасці Прафарыентацыя Бібліятэка ВМК

Навiны: На шляху да прафесійнага станаўлення

10.02.2017


У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў штогадовы рэспубліканскі семінар-практыкум “Развіццё інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах дашкольнай адукацыі”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел метадысты ІРА, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць дашкольную адукацыю і кіраўнікі адукацыйных устаноў, якія завяршаюць сваю інавацыйную дзейнасць у бягучым навучальным годзе, прадстаўлялі на семінары метадычны прадукт, які ў іх атрымаўся ў выніку.


 

З верасня 2015года яслі-сад № 36 Віцебска і яшчэ 11 устаноў дашкольнай адукацыі з’яўляюцца ўдзельнікамі рэспубліканскага інавацыйнага праекта па ўкараненні мадэлі фарміравання інтэлектуальнай самастойнасці дашкольнікаў у гульнявой дзейнасці. Праект ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры рускай мовы як замежнай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Мікалаеўны Кавінкінай.

“У рамках работы над інавацыяй творчая група педагогаў установы распрацавала аўтарскія дапаможнікі з выкарыстаннем палачак Кюізенера і блокаў Дзьенэша: “Упрыгож вопратку”, “Рассялі жыхароў”, “Лабірынт”, “Церамок”, “Сад-агарод”, – паведаміла загадчык ясляў-сада № 36 Віцебска Святлана Уладзіміраўна Папкова. – Вопыт работы педагогаў установы з гэтымі дапаможнікамі стаў зыходным пунктам пры перспектыўна-каляндарным планаванні дзейнасці ў сферы “Мастацтва. Канструяванне” для дзяцей першай малодшай групы і пры азнаямленні з галіной “Элементарныя матэматычныя ўяўленні” для дзяцей другой малодшай , сярэдняй і старшай груп. Падрабязней аб гэтым можна даведацца ў метадычным дапаможніку “Гульнявыя дапаможнікі ў фарміраванні матэматычных уяўленняў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту”.

У красавіку 2016 года быў выдадзены дапаможнік “Планаванне адукацыйнага працэсу летам: старшая група”, аўтарам якога з’яўляецца намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада №36 Віцебска Святлана Віктараўна Арлова. У кнігу ўключаны дыдактычныя гульні з выкарыстаннем палачак Кюізенера і блокаў Дзьенэша. У снежні 2016 года ў Віцебскім абласным ІРА надрукаваны методыка-практычны матэрыял аб вопыце работы ўстановы – дапаможнік “Каляровыя падліковыя палачкі Кюізенера” і “Лагічныя блокі Дзьенэша” пры арганізацыі рухавых гульняў з дзецьмі дашкольнага ўзросту”.

Надзея Церахава. На шляху да прафесійнага станаўлення// Настаўніцкая газета. – 2017. – № 16. – С.7.

 


Вопрос-ответ Адмiнiстратыўныя працэдуры Кантактная iнфармацыя Электронны зварот Апякунскi савет Платныя паслугi Спонсарам